Цікавы вопыт і праверка на трываласць

У ліпені 2020 года пачаў работу Маладзёжны савет (парламент) пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь, які з'яўляецца кансультатыўна-дарадчым органам і ажыццяўляе сваю дзейнасць на грамадскіх пачатках. Мэтай Маладзёжнага парламента з'яўляецца садзейнічанне дзейнасці Нацыянальнага сходу ў галіне заканадаўчага рэгулявання правоў і законных інтарэсаў моладзі. З таго часу прайшло больш як два гады, у жніўні 2022 года было сфарміравана другое скліканне парламента.
Работу Маладзёжнага савета сёння каардынуюць 10 камісій, яны супрацоўнічаюць з профільнымі камісіямі абедзвюх палат парламента. Мы пагутарылі са старшынёй камісіі па пытаннях культуры і міжнацыянальных адносін Станіславам ПАЗЮКОМ аб уключэнні моладзі на месцах у грамадскае жыццё і ролі Маладзёжнага парламента ў краіне.
https://zviazda.by/be/news/20230131/1675170322-cikavy-vopyt-i-praverka-na-tryvalasc