Вы здесь

Савецкі шматсерыйны мастацкі кінафільм «Час абраў нас» адзначыў 40-годдзе з першага паказу

 Тэматычная вечарына, прысвечаная гэтай даце, прайшла ў Мазалаўскім сельскім доме культуры. Кінастужка расказвае пра подзвіг беларускай моладзі ў гады  Вялікай Айчыннай вайны.  

Здымак з адкрытых крыніц.

Здымак з адкрытых крыніц.

Менавіта ўвосень 1979 года адбылася прэм’ера кінафільма, а яго здымкі праходзілі на Віцебшчыне, у тым ліку і ў Мазалава.

Арганізатары вечарыны паведамілі ўдзельнікам мерапрыемства пра гісторыю фільма, правялі віктарыну пра жыццёвы і творчы шлях знакамітых акцёраў, выканалі вядомыя песні на словы Міхаіла Матусоўскага і музыку Ціхана Хрэннікава «Час абраў нас» і «Поле Кулікова», што выкарыстаны ў кінастужцы.

Пастаноўшчык тэлефільма Міхаіл Пташук у інтэрв’ю, змешчаным у газеце «Віцебскі рабочы» ад 5 красавіка 1978 года, расказаў, што на Віцебшчыне здымкі працягваліся каля чатырох месяцаў, у фільме зняты 44 акцёры з дваццаці тэатраў краіны (маецца на ўвазе СССР). Сярод іх — Яўген Герасімаў, Станіслаў Жданько, Віктар Праскурын, Ірына Мураўёва, Уладзімір Гасцюхін, Яўген Карэльскіх, Наталля Бражнікава… У эпізодах можна ўбачыць і былых «коласаўцаў» — Стэфанію Станюту, Марыну Маркоўскую, Зінаіду Скачкоўскую, Людмілу Пісараву, Уладзіміра Куляшова, Фёдара Шмакава, Сямёна Кохана… Вядома, што кіназдымкі пачаліся ў 1976 годзе, і ў 1978-м былі гатовы першыя дзве серыі.

«Віцебшчына — праслаўлены партызанскі край. У гэтых мясцінах дзейнічалі шмат народных мсціўцаў…», — адзначыў у сваім інтэрв’ю рэжысёр фільма Міхаіл Пташук. Менавіта гэты факт прывёў кінагрупу ў Віцебскую вобласць, каб тут здзейсніць здымкі пенталогіі «Час абраў нас».

Андрэй Струнчанка, краязнаўца

Обычная версия
Настройки
Шрифт
Roboto
Times New Roman
Размер
А
А
А
Межбуквенное расстояние
Нормальное
Среднее
Большое
Цветовая схема
Черным по белому
Белым по черному
X